Група Гімаліі — група спадарожнікаў Юпітэра, якія абарочваюцца па блізкіх арбітах і, магчыма, маюць агульнае паходжанне. Назва групы ўзята па назве найбуйнейшага аб’екта ў групе.
У групу ўваходзяць наступныя спадарожнікі Юпітэра:
У канцы 2000 года быў выяўлены яшчэ адзін спадарожнік S/2000 J 11, які таксама можна аднесці да гэтай групы[1].
Азначаныя спадарожнікі аб'ядноўваюць параметры арбіт: кірунак руху, нахіленне арбіты, памеры, эксцэнтрысітэт.
Спадарожнік | Рух | Нахіленне арбіты да экліптыкі | Вялікая паўвось, млн. км. | Эксцэнтрысітэт |
---|---|---|---|---|
Гімалія | Прамы | 27,5° | 11,45 | 0,15 |
Леда | Прамы | 27,5° | 11,19 | 0,17 |
Лісітэя | Прамы | 28,3° | 11,74 | 0,13 |
Элара | Прамы | 26,6° | 11,78 | 0,19 |
S/2000 J 11 | Прамы | 28,6° | 12,57 | 0,21 |