Група Кармэ — група рэтраградных нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, якія маюць аднолькавыя арбіты і, магчыма, агульнае паходжанне. Назва групы паходзіць па назве найбуйнейшага аб'екта ў групе.
Іх вялікія паўвосі (адлегласці ад Юпітэра) маюць дыяпазон паміж 22,9 і 24,1 Гм, іх нахіленні арбіты — паміж 164,9° і 165,5°, эксцэнтрысітэт іх арбіты — паміж 0,23 і 0,27 (з адным выключэннем).
Асноўныя члены групы ўключаюць (ад самых вялікіх да найменшых):[1][2]
Міжнародны астранамічны саюз (IAU) зарэзерваваў імёны з канчаткам -e для ўсіх спадарожнікаў з зваротным (рэтраградным) кручэннем, уключаючы гэту групу.
Вельмі нізкая дысперсія сярэдніх арбітальных элементаў сярод асноўных членаў групы (падзелена менш чым 700000 км у вялікай паўвосі і меней 0,7° у нахіленні) паказвае, што першапачаткова для групы Кармэ, магчыма, было адно цела, якое было падзелена на часткі ад удару. Дысперсія можа быць растлумачаная вельмі малой хуткасцю імпульсу (5 <δV <50 м/с).[4] Бацькоўскае цела, імаверна, мела памер Кармэ, 46 км у дыяметры; 99% масы групы застаецца размешчанай у Кармэ.[5]
Іншыя пацверджанні аднаго паходжання цела вынікаюць з колеру спадарожнікаў: усе (за выключэннем істотна больш чырвонага Каліке) спадарожнікі маюць светла-чырвоны колер, з паказчыкам колеру BB-V=0,76 и V-R=0,47[6] і інфрачырвоным электрамагнітным спектрам, які супадае са спектрам астэроідаў класа D[7].. Гэтыя дадзеныя адпавядаюць з прабацькам ад сямейства Хільды або траянскіх астэроідаў Юпітэра.