Грушанка

Грушанка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrola L.

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23752
NCBI  13650
EOL  60727
IPNI  14856-1

Груша́нка[1][2] (Pyrola) — род кветкавых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце простае, суцэльнае, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, зімуе. Кветкі белага, ружовага, чырванаватага або зеленаватага колеру, на доўгіх кветаносах, у гронкападобных верхавінкавых суквеццях. Плод — 5-гнездавая каробачка бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 40[2] (33[3]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я.

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:

У існаванні грушанак вялікае значэнне мае сімбіёз з грыбамі, асабліва на ранніх стадыях развіцця, калі праростак жывіцца выключна за кошт іх міцэлію[4].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лекавых (мачагонныя і процізапаленчыя сродкі)[2]. У наземнай частцы раслін маецца вялікая колькасць дубільных рэчываў[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  3. Pyrola The Plant List (англ.)
  4. Грушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU Архівавана 6 студзеня 2019. (англ.)