Грушанка малая | |||||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Грушанка малая[1][2], Грушніца[3] (Pyrola minor) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
У сінаніміку лацінскай назвы расліны ўваходзяць[4]:
У прыродзе арэал віду ахоплівае арктычныя і ўмераныя раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
Расце ў цяністых лясах рознага складу, часцей у цёмнахвойных і іглічна-драбналістых, на глебах ад сярэднесухіх да вільготных, аддае перавагу кіслым глебам.
Шматгадовая травяністая расліна з доўгім, галінастым у вузлах карэнішчам, усеяным шматлікімі даданымі каранямі, і з тонка-рабрыстым сцяблом вышынёй 12—30 см, часам некалькі скручаным.
Лісце сабранае пры аснаванні сцеблаў, яйкападобнае, шырока эліптычнае, радзей круглявае або круглява-авальнае, па краі ледзь прыкметна тупа-гародкава-пілаватае, жарсткаватае; пласцінка ліста даўжынёй 2,5—6 см, шырынёй 1—5 см, трохі даўжэй або амаль роўная хвосціку, часам карацей яго. Вышэй на сцябле маюцца 1—2 вузкіх, лінейных, завостраных, лускападобных, бураватых лістка.
Кветкі ніцыя, сабраныя па 7—20 у даволі густую гронку даўжынёй 2—8,5 см. Чашачка з шырока-трохкутнымі або шырока-яйкападобнымі, завостранымі або тупаватымі долямі. Вяночак белы або ружовы, шарападобны, амаль замкнёны, дыяметрам 6-7 мм, раскрыты — не больш за 13 мм. Пялёсткі ўвагнутыя, даўжынёй каля 5 мм, шырынёй 3—3,5 мм. Слупок прамастаячы, даўжынёй 1—2 мм, акружаны тычынкамі; лычык шырокі, дыяметрам 1,5—2 мм, пяцілопасцевы.
Плод — каробачка даўжынёй 3—5,5 мм і шырынёй 3,5—7 мм.
Від Грушанка малая ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).
яшчэ 25 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 трыбы (па Сістэме APG II) |
яшчэ да 20 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Верасакветныя | падсямейства Monotropoideae | род Грушанка | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Верасовыя | трыба Pyroleae | від Грушанка малая | |||||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 3 рода | ||||||||||||||||||