Грушанка сярэдняя | |||||||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Pyrola media Sw. | |||||||||||||||||||||
|
Груша́нка сярэдняя (Pyrola media) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
У прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, заходнія раёны Усходняй Сібіры і Кітай (правінцыя Гірын і Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[1].
Расце ў лясах.
Шматгадовая травяністая расліна з тонкім, бурым, моцна галінастым карэнішчам, якое нясе ў вузлах даданыя карані. Кветкавыя парасткі вышынёй 10—33 см, нясуць адзін лускападобны востры ліст.
Лісце на хвосціках, якія звычайна даўжэй пласцінкі, скурыстае, круглявае або круглява-авальнае, ледзь прыкметна гародкавае, сабрана ў разетку ля аснавання сцябла, часта застаецца на зіму.
Кветкі сабраны на канцах кветканосаў ў гронкападобныя суквецці. Чашачка з яйкападобна-ланцэтнымі, завостранымі, чырванаватымі долямі. Вяночак белы або ружовы, напаўраскрыты; пялёсткі амаль круглявыя, даўжынёй 6—8 мм, шырынёй 4,5—6 мм. Слупок трохі сагнуты ўніз і некалькі выдаецца з вяночка, акружаны тычынкамі, з пяцілопасцевым бугорчатым лычыкам.
Плод — каробачка даўжынёй 4—5 мм і шырынёй 6,5—8 мм, на кветаножках даўжынёй 8—9, радзей ад 5 мм.
Від Грушанка сярэдняя ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).
яшчэ 25 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 трыбы (па Сістэме APG II) |
яшчэ да 20 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Верасакветныя | падсямейства Monotropoideae | род Грушанка | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Верасовыя | трыба Pyroleae | від Грушанка сярэдняя | |||||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 3 рода | ||||||||||||||||||