Грыгорый Балгарын

Грыгорый Балгарын

Дзейнасць святар
Нараджэнне не пазней за XV стагоддзе
Смерць 1473
Пахаванне

Грыго́рый Балга́рын (не пазней за пачатак XIV ст., Балгарыя — 1472 або 1473) — вялікалітоўскі царкоўны дзеяч, адзін з першых прыхільнікаў уніі з каталіцкай царквой. Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідара.

Пасля заключэння Фларэнційскай уніі 1439 года разам з Ісідарам уцёк з Масквы ў Рым, з 1452 года ў Канстанцінопалі. У 1458 годзе пасвячоны канстанцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамом y мітрапаліта 9 заходніх епархій Рускай праваслаўнай царквы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі з рэзідэнцыяй y Навагрудку. Такі тытул сведчыў аб прэтэнзіях мітрапаліта на кананічную ўладу над усёй тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі. He згаджаючыся з гэтым, мітраполія ў Маскве ў 1459 годзе стала афіцыйна называцца не кіеўскай, a маскоўскай. Падзел паміж дзвюма цэрквамі стаў канчатковым.

Прызнаючы Грыгорыя Балгарына мітрапалітам, духавенства і вернікі Вялікага Княства Літоўскага саму унію не прынялі. Грыгорый Балгарын звярнуўся да Канстанцінопальскай патрыярхіі з просьбай зацвердзіць яго ў сане мітрараліта і ў 1467 годзе патрыярх Дыянісій зацвердзіў Грыгорыя Балгарына як мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі. Праваслаўная царква Вялікага Княства Літоўскага і Галіцыі (у складзе Польскага каралеўства) атрымала поўнае кананічнае прызнанне.

Грыгорый Балгарын лічыцца аўтарам шэрага літаратурна-царкоўных твораў. Памёр і пахаваны ў Навагрудку.

Зноскі