Грын-Бей
| ||||||||||||||||||||||
Грын-Бей[5] (англ.: Green Bay) — горад у ЗША, штат Вісконсін, цэнтр акругі Браўн. Размешчаны на беразе заліва Грын-Бей, возера Мічыган у вусці ракі Фокс-Рывер. Горад знаходзіцца на вышыні 177 метраў над узроўнем мора, за 180 км на поўнач ад Мілуокі. Насельніцтва на 2000 год складала 102 313 чал., на 2008 год — 101 025 чал. Вісконсінскі ўніверсітэт у Грын-Бей.