Грэгары Лемаршаль | |
---|---|
Grégory Lemarchal | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Grégory Jean-Paul Lemarchal |
Дата нараджэння | 13 мая 1983[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 2007[1][2] (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Францыя |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Гады актыўнасці | 2004—2007 |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-рок, рок |
Лэйблы | Universal Mercury Records |
Узнагароды | |
gregorylemarchal.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грэгары Лемаршаль (фр.: Grégory Lemarchal; 13 мая 1983, Ла-Тронш, Францыя — 30 красавіка 2007, Парыж, Францыя) — французскі спявак.
Грэгары Лемаршаль нарадзіўся ў мястэчку Ла-Тронш, недалёка ад Шамберы, дэпартамент Савоя. У два гады ў яго выявілі мукавісцыдоз.
Удзельнічаў у мясцовых тэлевізійных конкурсах (Tremplin des étoiles ў 1999 годзе) і перадачах (Graines de Stars ў 1999 годзе).
22 снежня 2004 г. стаў пераможцам чацвёртага сезону французскай Star Academy, стаўшы першым у гісторыі праекта пераможцам-мужчынам. За яго прагаласавала 80 % тэлегледачоў.
18 красавіка 2005 выйшаў яго першы альбом «Je deviens moi» (Я станаўлюся сабой).
У студзені 2006 г. ён атрымлівае прэмію — «Адкрыццё года» на NRJ Music Awards. З 9 мая па 26 мая 2006 г. ён з вялікім поспехам гастралюе па Францыі, Бельгіі і Швейцарыі. 29,30,31 мая і 24 чэрвеня Грэгары выступіў у легендарнай «Алімпіі».
У лютым 2007 ён заяўляе, што вымушаны зрабіць паўзу з-за дрэннага здароўя. Нягледзячы на гэта, запланаваны другі альбом. У пачатку красавіка ён праспяваў Vivo per lei з Элен Сегара.
У лютым 2007 года стан здароўя спевака сур'ёзна пагаршаецца, яму патрабуецца перасадка лёгкіх. 30 красавіка 2007 года ён памёр. Пахаваны на могілках мястэчка Саназ ў Савоі.
7 чэрвеня 2007 г. была афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя супраць мукавісцыдоза імя Грэгары Лемаршаля — «Association Gregory Lemarchal». 18 чэрвеня 2007 г. быў прадстаўлены шырокай публіцы яго другі альбом.