Грэхем Сазэрленд | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1980[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, літограф, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грэхем Вівіян Сазэрленд (англ.: Graham Vivian Sutherland; 24 жніўня 1903, Стрэтхэм, Лондан — 17 лютага 1980, Лондан) — брытанскі мастак, які працаваў у галінах экспресіянісцкага, абстрактнага і сюррэалістычнага жывапісу. Вядомы таксама як мастак-партрэтыст.
З 1952 па 1961 Сазэрленд выконвае заказ па вырабе вялікага габелена Хрыстос у Славе для адноўленага з руін пасля вайны кафедральнага сабора ў Кавентры. У гэты перыяд мастак піша таксама многія з створаных ім партрэтаў, у тым ліку партрэт Уінстана Чэрчыля (1954), які быў пазней знішчаны па патрабаванні жонкі прэм'ер-міністра. Эскізы для гэтага партрэта, тым не менш, захаваліся.
У 1965 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Турыне (Galleria d'Arte Moderna) арганізуе першую поўную выставу створаных Г. Сазэрлендам прац.
Грэхем Сазэрленд у 1960 годзе быў узнагароджаны брытанскім ордэнам Заслуг. З 1962 года ён - ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта.