Грэчаскі нацыяналізм (радзей элінскі нацыяналізм) — нацыяналізм грэкаў і грэчаскай культуры[1]. Грэчаскі нацыяналізм, як ідэалогія, узнік і развіваўся ў антычныя часы[2][3][4]. У XVIII стагоддзі грэчаскі нацыяналізм стаў буйным палітычным рухам, які выліўся ў Грэчаскую вайну за незалежнасць (1821—1829) супраць Асманскай імперыі[1]. Ён стаў магутным рухам у Грэцыі незадоўга да пачатку і ў час Першай сусветнай вайны. Адным з лідараў нацыяналістычнага руху быў Элефтэрыяс Венізелас, які быў паслядоўнікам Вялікай ідэі і здолеў вызваліць Грэцыю ў час балканскіх войнаў. Пасля Першай сусветнай вайны Венізеласу ўдалося далучыць Ізмір, які затым быў адбіты Турцыяй[1]. Сёння грэчаскі нацыяналізм захоўвае важную ролю ў грэка-турэцкай спрэчцы за Кіпр[1].
Стварэнне старажытнагрэчаскіх полісаў служыла ў якасці аднаго з найважнейшых кампанентаў у росце і станаўленні грэчаскага нацыяналізму[2]. У час грэка-персідскіх войнаў у V стагоддзі да н.э. грэчаскі нацыяналізм у цэлым сфарміраваўся, хоць і існаваў галоўным чынам як ідэалогія, а не палітычны рух, таму што некаторыя грэчаскія дзяржавы былі яшчэ ў саюзе з Персідскай імперыяй[3]. Калі Візантыйская імперыя знаходзілася пад уладай дынастыі Палеалогаў (1261—1453), прыйшла новая эра грэчаскага патрыятызму, якая суправаджалася гонарам за Старажытную Грэцыю[4]. Некаторыя выдатныя асобы ў той час таксама прапанавалі змяніць імператарскі тытул з «Басілеуса і самадзержца рымлян» на «Імператар элінаў»[4]. Гэты гонар славутым мінулым стаў элементам руху, які прывёў да стварэння сучаснай грэчаскай дзяржавы ў 1830 годзе, пасля чатырох стагоддзяў асманскага кіравання[4].
Народныя рухі, якія заклікаюць да эназіса (уключэнню разрозненых грэчаскіх маланаселеных тэрыторый у вялікую грэчаскую дзяржаву) прывялі да далучэння Крыта (1908), Іанічных астравоў (1864 г.) і Дадэканеса (1947) (гл.: Парыжскі мірны дагавор з Італіяй (1947)). Заклікі да эназіса былі таксама асаблівасцю палітыкі Кіпра у час брытанскага кіравання. У смутныя міжваенныя гады некаторыя грэчаскія нацыяналісты разглядалі праваслаўных албанцаў, арамунаў і балгараў як супольнасці, якія могуць быць асіміляваны грэчаскай нацыяй[5]. Грэчаскі ірэдэнтызм (Вялікая Ідэя) пацярпеў паражэнне ў перыяд грэка-турэцкай вайны (1919—1922), у час генацыду грэкаў. З тых часоў грэка-турэцкія адносіны характарызуюцца напружанасцю паміж грэчаскімі і турэцкімі нацыяналістамі, кульмінацыяй якой стала турэцкае ўварванне на Кіпр (1974).
Нацыяналізм адыгрываў значную ролю ў грэчаскай палітыцы на працягу першых паўтара стагоддзя існавання грэчаскай дзяржавы. Колішнія і сучасныя нацыяналістычныя партыі ўключаюць: