Грэчка | |||||||||||||||||
Fagopyrum esculentum, Карлсруэ | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Fagopyrum Mill. (1754), nom. cons. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Грэчка[3] (Fagopyrum) — род кветкавых сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасці сельскагаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасці крупы[4].
Аднагадовыя травяністыя расліны. Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Цвіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.
Натуральная вобласць распаўсюджання — умерана цёплыя і субтрапічныя вобласці Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[5].
На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды:[6] грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum) і грэчка татарская (Fagopyrum tataricum).
Род Грэчка ўключае 26 відаў[7]:
Радзімай грэчкі з’яўляецца Паўднёва-Усходняя Азія, адкуль магчыма, каля 6000 гадоў да н.э. распаўсюдзіўся на Цэнтральную Азію і Тыбет, а затым на Блізкі Усход і ў Еўропу. Адамашванне хутчэй за ўсё, адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая — Юньнань.
Грэчка была адной з самых ранніх культур, якую завезлі еўрапейцы ў Паўночную Амерыку. Кругасветнае распаўсюджванне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі, распрацаваныя ў Канадзе, былі пасаджаны ў Кітаі.
Расійская імперыя была сусветным лідарам у вобласці вытворчасці грэчкі. Раёны гадоўлі ў Расійскай імперыі былі ацэнены ў 6,5 млн акраў (26 000 км²), за ёй ішла Францыя (0,9 млн акраў; 3500 км²). У 1970 годзе Савецкі Саюз вырасціў прыкладна 4,5 млн акраў (18 000 км²) грэчкі.
Становішча на 2005 год.