Гуань Чжун | |
---|---|
кіт.: 管仲 | |
![]() | |
Нараджэнне |
720 да н.э. |
Смерць |
645 да н.э.[1] |
Месца пахавання | |
Дзейнасць | філасофія |
![]() |
Гуань Чжун (кіт.: 管仲, 720 да н. э. — 645 да н. э.) — дзяржаўны дзеяч эпохі Чжаньго , выбітны кітайскі мысляр, палітык, рэфарматар, заснавальнік грамадска-палітычнага вучэння фа цзя (легізму ).
У 685 годзе да н. э. быў прызначаны кіраўніком царства Ці Хуань-гунам на пасаду кіраўніка ўрада і захоўваў за сабой гэтую пасаду на працягу сарака гадоў — аж да сваёй смерці. Ператварыў Ці ў самую магутную дзяржаву Кітая таго часу[2]. Першым у кітайскай гісторыі абгрунтаваў канцэпцыю дзяржаўнага кіравання на падставе закона — па прынцыпе « закон — бацька і маці народа». Паводле слоў Гуан Чжуна «кіраўнік і чыноўнікі, вышэйшыя і ніжэйшыя, знатныя і паспалітыя — усе павінны выконваць закон». Гэта дазволіла ўмацаваць царскую ўладу, адначасова аслабіўшы ўплыў спадчыннай арыстакратыі. Прапанаваў ідэю пакарання як галоўнага сродку кіравання — «калі баяцца пакаранняў, то лёгка кіраваць»[3].
Сталіцу дзяржавы Гуань Чжун падзяліў на 21 раён: шэсць з іх забяспечвалі гандлёвы даход дзяржавы, а пятнаццаць складалі ядро арміі Ці. Падобным чынам было арганізавана насельніцтва і за межамі сталіцы: 30 двароў складалі сяло, 10 вёсак — ваенны атрад, 10 атрадаў — адзін раён, 3 раёны — адзін павет, а паветы групаваліся ў пяць абласцей. Кіраўнікі ўсіх узроўняў прызначаліся зверху.
Гуань Чжун адмяніў атрыманую ў спадчыну з часоў Чжоу сістэму «калодзежных палёў», уся зямля ў межах дзяржавы абкладалася падаткам у адпаведнасці з яе прадукцыйнасцю. Соль падданым пачалі прадаваць па цвёрдай цане. Але кошт гэты была наўмысна завышаны і розніца ішла ў даходы дзяржавы. Па тым жа кошце прадавалі і танную соль, якую Ці купляла ў суседніх дзяржаў[4].