Гуанін | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | 2-аміна-1H-пурын-6(9H)-он |
Традыцыйныя назвы | 2-аміна-6-оксіпурын гуанін |
Хім. формула | C5H5N5O |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 151,13 г/моль |
Шчыльнасць | 2.2 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 360 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-799-8 |
SMILES | |
RTECS | MF8260000 |
ChemSpider |
Гуані́н (2-аміна-6-оксіпурын) — пурынавая аснова, якая ёсць ва ўсіх жывых клетках у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК). Структурны кампанент нізкамалекулярных каферментаў, зыходнае рэчыва пры біясінтэзе птэрынаў, рыбафлавіну, фоліевай кіслаты.
Нуклеатыд гуаніну ўдзельнічае ў сінтэзе бялку, актывацыі тлушчавых кіслот, цыкле трыкарбонавых кіслот, глюканеагенезе.
У значнай колькасці знаходзіцца ў экскрэментах павукападобных і птушак (адкрыты ў складзе гуана, адсюль назва), у лусцы і скуры рыб (вапнавае злучэнне гуаніну надае лусцы рыб характэрны бляск), паўзуноў і земнаводных.
Пры дэзамінаванні адэназіндэзаміназай гуанін пераўтвараецаа ў ксанцін.