Гуга Юнкерс | |
---|---|
ням.: Hugo Junkers | |
Род дзейнасці | бортынжынер, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер |
Дата нараджэння | 3 лютага 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 лютага 1935[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуга Юнкерс (ням.: Hugo Junkers; 3 лютага 1859 — 3 лютага 1935) — прафесар, выдатны нямецкі інжынер, вынаходнік і авіяканструктар, заснавальнік кампаніі «Junkers & Co», аўтар шэрагу вынаходак у розных галінах тэхнікі.
Гуга Юнкерс заклаў падмурак фірмы Бош Тэрматэхніка, заснаваўшы ў 1895 годзе ў горадзе Дэсаў фірму «Junkers and Co.» па вытворчасці газавых прыбораў (з 1992 года ў Дэсаў існуе тэхнічны музей Гуга Юнкерс).
Гуга Юнкерс стаў прафесарам Аахенскай вышэйшай тэхнічнай школы і атрымаў патэнт на каларыфер — правобраз сучаснай газавай калонкі. У 1895 годзе заснаваў фабрыку па вытворчасці газавых прыбораў у Дэсаў. Да 1904 года фабрыка выпускае ўжо 19 мадэляў прыбораў. Да воданагравальніка дадаліся ахаладжальнікі, а таксама вентыляцыйнае абсталяванне.
Гуга Юнкерс атрымлівае патэнты на розныя спосабы апрацоўкі ліставога металу. У 1911 годзе Гуга Юнкерс становіцца лідарам па колькасці афіцыйна зарэгістраваных патэнтаў.
У 1915 годзе з’яўляецца першы цэльнаметалічны самалёт распрацоўкі Юнкерс. Далейшыя распрацоўкі мадэляў самалётаў ідуць у напрамку стварэння ўніверсальнага самалёта для перавозкі грузаў і пасажыраў — ўвасаблення мары Юнкерс аб тым, што грамадзянская авіяцыя дазволіць людзям хутчэй пераадольваць адлегласці, што палепшыць кантакты паміж нацыямі і знізіць напружанасць у свеце. Першы серыйны пасажырскі самалёт у свеце — Ju 52. У 1925 годзе прадпрыемства Junkers ў саюзе з кампаніяй «Deutsche Aero Lloyd» арганізавала фірму «Lufthansa».