Гудаера (Goodyera) — род травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae), распаўсюджаных у Еўразіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на паўночным усходзе Аўстраліі, на ціхаакіянскіх астравах. Род уключае каля ста відаў, распаўсюджаных вельмі шырока ў трапічнай і субрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. Некалькі відаў маюць арэал у лясной зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[1].
Род названы Робертам Броўнам у 1813 годзе ў гонар (1592—1664) — англійскага батаніка[2].
Ён уваходзіць у падсямейства Orchidoideae, трыбу Chranichideae, субтрыбу Goodyerinae.
Прадстаўнікі роду — карэнішчавыя геафіты, для іх характэрныя паўзучыя карэнішчы з разеткамі вечназялёнага лісця ў вузлах. Па будове кветкі род блізкі да роду Spiranthes: мешкападобны нектарнік губы з адцягнутай верхавінай, лісточкі калякветніка сыходзяцца над калонкай. Палініі крупчастыя, у адрозненне ад іншых прадстаўнікоў трыбы Cranichideae[2].
Віды роду — доўгажывучыя, наземныя (рэдка эпіфітныя) мнагалетнікі. Разеткі могуць вегетаваць на працягу некалькіх сезонаў. Карэнішча нясе некалькі разетак, таму звычайна расліны размешчаны групамі або вялікімі калоніямі. У вузлах карэнішча размешчаны нешматлікія мясістыя, кудзелістыя карані, іх больш паблізу актыўна растучай верхавіны карэнішча[2]. Кожная разетка да перыяду цвіцення расце 1-3 года[2]. Сцёблы вырастаюць з цэнтра дарослай разеткі. Сцёблы прамыя або ўзыходныя, пакрытыя лісцем. Лісце розных адценняў зялёнага колеру, ланцэтнае да авальна-эліптычнага, часта скошанае, злёгку мясістае. Жылкі зверху могуць быць белага ці ружовага колеру. Суквецці верхавінныя, цыліндрычныя або аднабокія. Кветаножкі пры аснове з некалькімі чахольчатымі, голымі або апушанымі, лускавінкамі. Пялёсткі свабодныя, зверху апушаныя або голыя. Верхнія пялёсткі ўвагнутыя, яны фарміруюць башлычок разам з вонкавымі лісточкамі калякветніка. Каробачкі прамыя, яйцападобныя або эліпсоідныя[1]. Пасля паспявання пладоў разетка адмірае, то ёсць ліставая разетка (але не расліна) монакарпная[2].
Род змяшчае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і трапічных абласцях Зямлі.
- Goodyera afzelii. Мазамбік, Мадагаскар.
- Goodyera alveolata. Бутан, Індыя.
- Goodyera amoena. Востраў Сулавесі.
- Goodyera angustifolia. Новая Гвінея.
- Goodyera arisanensis. Паўночны Тайвань (гара Лалашань).
- Goodyera augustinii. Японія (Банінскія астравы).
- Goodyera beccarii. Захад Суматры.
- Goodyera bifida. Малака, Малайскі архіпелаг, Новая Гвінея.
- Goodyera biflora. Гімалаі.
- Goodyera bomiensis. Кітай (Хубэй, Юньнань), паўночны Тайвань.
- Goodyera boninensis. Японія (астравы Ціцідзіма, Хахадзіма).
- Goodyera brachystegia. Кітай (Гуйчжоу, Юньнань).
- Goodyera bracteata. Маскарэнскія астравы.
- Goodyera bradeorum. Цэнтральная Амерыка.
- Goodyera clausa. Філіпіны
- Goodyera colorata. Малака, Малайскі архіпелаг, Новая Гвінея.
- Goodyera condensata. Барнеа (Сабах).
- Goodyera crocodiliceps. Папуа — Новая Гвінея.
- Goodyera daibuzanensis. Тайвань.
- Goodyera denticulata. Новая Гвінея.
- Goodyera dolabripetala. Мексіка, Цэнтральная Амерыка.
- Goodyera dongchenii. Кітай (Юньнань), Індыя (Сікім).
- Goodyera elmeri. Філіпіны (востраў Лусон).
- Goodyera erosa. Цэнтральная Амерыка.
- Goodyera erythrodoides. Новая Гвінея.
- Goodyera fimbrilabia. Мексіка (Ч’япас), Коста-Рыка.
- Goodyera flaccida. Мадагаскар.
- Goodyera foliosa. Гімалаі.
- Goodyera fumata. Індыя, Японія, Ява.
- Goodyera fusca. Гімалаі (Юньнань).
- Goodyera gemmata. Суматра.
- Goodyera gibbsiae. Заходняя Новая Гвінея.
- Goodyera goudotii. Мадагаскар.
- Goodyera hachijoensis. Японія, Тайвань.
- Goodyera hemsleyana. Гімалаі.
- Goodyera henryi. Цэнтральны і паўднёвы Кітай, паўднёвыя Курылы, Тайвань.
- Goodyera hispaniolae. Гаіці.
- Goodyera hispida. Заходні Непал, Малака.
- Goodyera humicola. Востраў Мадагаскар.
- Goodyera inmeghema. Вануату.
- Goodyera kwangtungensis. Кітай (Гуандун), Тайвань.
- Goodyera lamprotaenia. Новая Гвінея.
- Goodyera lanceolata. Малайзія (Селангор).
- Goodyera luzonensis. Філіпіны (востраў Лусон).
- Goodyera macrophylla. Партугалія (востраў Мадэйра).
- Goodyera major. Цэнтральная Амерыка.
- Goodyera maurevertii. Заходняя Ява.
- Goodyera micrantha. Коста-Рыка.
- Goodyera modesta. Коста-Рыка.
- Goodyera myanmarica. М’янма.
- Goodyera nankoensis. Тайвань.
- Goodyera novembrilis. Паўднёвая Суматра, Малыя Зондскія астравы.
- Goodyera oblongifolia. Паўночная Амерыка.
- Goodyera ovatilabia. Коста-Рыка, заходняя Панама.
- Goodyera pendula. Японія, Тайвань.
- Goodyera perrieri. Востраў Мадагаскар.
- Гудайера многолистная. Сальвадор.
- Goodyera porphyrophylla. Архіпелаг Бісмарка.
- Goodyera procera. Тропікі і субтропікі Азіі.
- Goodyera pubescens. Паўночная Амерыка.
- Goodyera purpusii. Мексіка (Веракрус).
- Goodyera pusilla. Малайскі архіпелаг.
- Goodyera ramosii. Філіпіны (востраўМінданаа).
- Goodyera recurva. Індыя (Асам), Кітай (Юньнань, Хунань, Фуцзянь).
- Goodyera repens — Гудаера паўзучая. Барэальная зона паўночнага паўшар’я.
- Goodyera reticulata. Барнеа, Ява.
- Goodyera rhombodoides. В’етнам.
- Goodyera robusta. Індыя (Асам), Тайвань.
- Goodyera rosea. Мадагаскар, Рэюньён.
- Goodyera rostellata. Поўнач Барнеа.
- Goodyera rostrata. Малайзія (Саравак).
- Goodyera rosulacea. Паўднёвая Карэя.
- Goodyera rubicunda. Індыя (Асам), Малайскі архіпелаг.
- Goodyera ruttenii. Малукскія астравы (востраў Серам).
- Goodyera schlechtendaliana. Суматра, Тыбет, Японія.
- Goodyera scripta. Новая Каледонія.
- Goodyera sechellarum. Сейшэлы.
- Goodyera seikomontana. Ганконг, паўднёвы Тайвань.
- Goodyera stelidifera. Шры-Ланка.
- Goodyera stenopetala. Папуа — Новая Гвінея.
- Goodyera striata. Мексіка, Цэнтральная Амерыка, Карыбскія астравы.
- Goodyera sumbawana. Малыя Зондскія астравы.
- Goodyera taitensis. Таіці (Астравы Таварыства).
- Goodyera tesselata. Паўночная Амерыка.
- Goodyera thailandica. Індыя (Адыша), Тайланд.
- Goodyera turialbae. Коста-Рыка.
- Goodyera ustulata. Барнеа.
- Goodyera velutina. Умераная зона Усходняй Азіі.
- Goodyera venusta. Новая Гвінея.
- Goodyera viridiflora. Тропікі і субтропікі Азіі.
- Goodyera vitiensis. Фіджы (астравы Віці-Леву, Вануа-Леву).
- Goodyera vittata. Усходні Непал.
- Goodyera werneri. Новая Гвінея.
- Goodyera wolongensis. Кітай (Сычуань).
- Goodyera wuana. Кітай (Сычуань).
- Goodyera yamiana. Тайвань (востраў Ланьюй).
- Goodyera yangmeishanensis. Паўночны Тайвань, Гуандун.
- Goodyera yunnanensis. Кітай (Юньнань, Сычуань).
- Goodyera zacuapanensis. Мексіка (Веракрус).
Зноскі