Гудзонаў заліў | |
---|---|
Размяшчэнне | Канада |
Плошча | 1 230 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 258 м |
Упадаюць | Северн |
Гудзонаў заліў (англ.: Hudson Bay, фр.: baie d'Hudson) — частка Паўночнага Ледавітага акіяна, якая прымыкае таксама да Атлантычнага акіяна.
Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадскіх правінцый Квебек, Антарыа, Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Заліў на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лабрадор Гудзонавым пралівам, з Паўночным Ледавітым акіянам — водамі заліва Фокс. Плошча акваторыі − 1 230 000 км². Глыбіня да 258 м. З кастрычніка па ліпень пакрыты лёдам.
У Гудзонаў заліў упадае рака Северн.