Гуляўнік | |||||||||||||||
Гуляўнік высокі (Sisymbrium altissimum) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Гуля́ўнік[4][5] (Sisymbrium) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Каля 90 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай паласе Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы (Анды) і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі былога СССР расце 25 відаў. На Алтаі сустракаецца 4 віды[6].
Расце па камяністых схілах, у стэпах і як пустазелле на палях, агародах і ў садах, уздоўж дарог, пераважна на пясчаных глебах, багатых мергелем.
Шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе аднагадовыя і зімуючыя пустазеллі Sisymbrium loeselii, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale); на поўдні еўрапейскай часткі і ў Сярэдняй Азіі ― зімуючае пустазелле Sisymbrium altissimum; на ніжняй Волзе, Доне і Паўночным Каўказе ― Sisymbrium volgense, які размножваецца каранёвымі атожылкамі.
Аднагадовыя, двухгадовыя, радзей шматгадовыя травы.
Лісце перыстараздзельнае або перыстанадрэзанае, голае або апушанае простымі валасінкамі. Кветкі жоўтыя ў доўгіх гронках. Чашалісцікі прамыя або адтапыраныя. Пялёсткі з кіпцікаў, даўгавата-авальныя. Плод — струк.
Пустазельныя віды ўтвараюць шмат дробнага насення, якое ўтрымлівае да 30 % тлустага алею. Многія віды — шкодныя або атрутныя расліны, паколькі ўтрымліваюць у насенні гліказіды тыпу сінігрыну, якія ўтвараюць пры расшчапленні гарчычныя алеі з вострым пахам і пякучым смакам.
На пашах і пакладах гуляўнік высокі (Sisymbrium altissimum) і гуляўнік Лёзеля (Sisymbrium loeselii) у маладым стане з’ядаюцца вярблюдамі, авечкамі, даюць добры сілас.
Насенне некаторых відаў у Азіі ўжываюць замест гарчыцы.
Некаторыя віды служаць у народзе ў якасці лекавых раслін; напрыклад, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) ужываўся для лячэння лёгачных хвароб у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы.
Існуе больш за 50 відаў роду[7].
Некаторыя віды: