Гуля́ўнік Лёзеля[3], Гуляўнік Лёзеліеў[4] (Sisymbrium loeselii) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Гуляўнік Лёзеліеў, крывавец, кудзер, палявая рута[5][6].
Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна, 30—80 см вышынёй. Сцябло ўнізе разам з ніжнім лісцем звычайна жорстка-валасістае, галінастае. Лісце паасобнае і зубчастае, з даўгаватымі або ланцэтнымі бакавымі і дзідападобнымі або трохвугольна-ланцэтнымі канчатковымі дзелькамі. Струкі 2—4 см даўжынёй, у 2—3 разы даўжэй пладаножкі, коса стаяць.
Радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія; натуралізаваны: астатняя Еўропа, Паўночная Амерыка (Канада, ЗША)[7][8][9].
Ва Украіне від расце на ўсёй тэрыторыі; пустазелле.
Зноскі