Гуляўнік волжскі (Sisymbrium volgense ) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium ) сямейства Капуставыя (Brassicaceae ).
Суквецце
Шматгадовая травяністая расліна, 40—60 см вышынёй. Расліна з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябловае лісце адлеглае ад сцябла, таўставатае, шызае, ніжняе — буйное, верхняе — ланцэтна-лінейнае, суцэльнае. Струкі на патоўшчаных уверсе пладаножках , уверх стаячыя, 3—6 см даўжынёй.
Радзімай з’яўляюцца стэпавыя раёны паўднёва-ўсходняй Расіі . Натуралізаваны: Беларусь , Эстонія , Латвія , Літва , Украіна , Чэхія , Германія , Польшча , Славакія , паўднёвая Фінляндыя , паўднёвая Швецыя [ 1] [ 2] [ 3] .
Ва Украіне від расце на палях, ля абочын, на насыпах чыгунак — у лесастэпе і стэпе , зрэдку; у Данецкім лесастэпе, часты.
Зноскі