Гуміт | |
---|---|
![]() | |
Формула | (Mg,Fe++)7(SiO4)3(F,OH)2 |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіяльная) |
Колер | Жаўтлява-белы да жаўтлява-бурага |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 6 |
Шчыльнасць | 3,20—3,32 г/см³ г/см³ |
Паказчык пераламлення | Np = 1, 607 - 1,643 , Nm = 1,619 - 1,655, Ng = 1,639 -1,675 |
Гуміт (названы ад імя англійскага геолага і калекцыянера мінералаў А. Х'юма (A. Hume, 1749-1838) — мінерал з класа сілікатаў са структурай з ізаляваных тэтраэдраў SiO4 з дадатковымі аніёнамі (OH)1- і F1-. Хімічны склад Mg7[SiO4]3(F,OH)2. Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, утвараючы дробныя дыпірамідальныя крышталікі, бясформенныя зярняткі бясколерныя або мядова-жоўтага колеру. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 6-6,5; шчыльнасць 3100-3200 кг/м³. Сустракаецца як параўнальна рэдкі мінерал ў кантактавых мармуразаваных вапняках.