Гун Ліцзяа | |
---|---|
кіт.: 巩立姣 | |
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
24 студзеня 1989[1] (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 175 см[2] |
Вага | 85 кг |
![]() |
Гун Ліцзяа (нар. 24 студзеня 1989) — кітайская лёгкаатлетка, штурхальніца ядра, алімпійская чэмпіёнка і прызёр Алімпійскіх гульняў, двухразовая чэмпіёнка свету 2017 і 2019 гадоў, шматразовы прызёр сусветных чэмпіянатаў.
Гун Ліцзяа нарадзілася ў 1989 годзе ў павеце Холу правінцыі Хэбэй.
На Алімпійскіх гульнях 2008 года Гун Ліцзяа паказала пяты вынік. У 2009 годзе яна заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету. На Алімпійскіх гульнях 2012 года Гун Ліцзяа паказала чацвёрты вынік, аднак у сувязі з тым, што допінг-тэст Надзеі Астапчук даў станоўчы вынік, Гун Ліцзяа стала ўладальніцай бронзавага медаля.
На перадалімпійскім чэмпіянаце свету 2019 года, які адбыўся ў сталіцы Катара, кітайская спартсменка штурхнула снарад на 19,55 метра і стала двухразовай чэмпіёнкай свету.