Гунар Нордаль (шведск.: Gunnar Nordahl; 19 кастрычніка1921, Хёрнефарс — 15 верасня1995, Альгера) — шведскі футбаліст, нападнік. Па версіі МФФІІС займае 46 месца сярод найлепшых футбалістаў свету і 36 сярод найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя (найлепшы ў Швецыі). Быў часткай знакамітага атакавальнага трыа «Мілана» Грэ-Но-Лі. За зборную Швецыі правёў 33 матчы, забіўшы 43 мяча (1,3 мяча за гульню), таксама стаў алімпійскім чэмпіёнам 1948 года. Займае 3 месца сярод найлепшых бамбардзіраў Серыі А за ўсю гісторыю, 225 мячоў (у 291 матчы), 5 разоў быў найлепшым бамбардзірам серыі А і 4 разы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Швецыі. Пасля завяршэння кар’еры гульца працаваў трэнерам.