Гунб'ёрн | |
---|---|
дацк. Gunnbjørns Fjeld | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 3 694[1] м |
Адносная вышыня | 3 694 м |
Першае ўзыходжанне | 1935 г. |
Размяшчэнне | |
68°55′10″ пн. ш. 29°53′55″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Сермерсоак |
Горная сістэма | Хрыбет Уоткінса |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунб'ёрн (дацк.: Gunnbjørns Fjeld) — самая высокая гара Грэнландыі і найвышэйшы пункт Арктыкі. Належыць горнай сістэме Уоткінса. Знаходзіцца ў поясе гор, вышыня якіх перавышае 2500 м. Размешчана на паўднёвым усходзе вострава, за 100 км ад Дацкага праліва.
Атрымала сваю назву ў гонар першаадкрывальніка Грэнландыі Гунб'ёрна Ульфсана. У ісландскіх сагах гара згадвалася пад імем Хвітсерк, што літаральна азначае «белы сарафан».
Першае задакументаванае ўзыходжанне на Гунб'ёрн было здзейснена 16 жніўня 1935 года Аўгусцінам Курто, Джэкам Лонглендам, Эбі Мункам, Х. Г. Уагерам і Лоўрэнсам Уагерам.