Гункі

Гункі — літаратурны жанр, японскія ваенныя эпапеі, якія сталі асноўнай апавядальнай літаратурай перыяду Камакура (XII-XIV стст.). Аснова сюжэту гункі - гістарычныя падзеі. Паданням уласцівыя шматлікія рысы, характэрныя для эпасу, галоўная з якіх - маштабнасць падзей. Для гункі ўласціва гіпербалізацыя падзей. Лічыцца, што гункі запісваліся ў манастырах, з апавяданняў біва-хосі (манахаў-сляпцоў, якія вандравалі па краіне і апавядалі гісторыі пад акампанемент лютні біва), доказам гэтаму служыць тое, што твор хэйкэ-манагатары вядома больш, чым у сотні варыянтаў. Доўгія спісы тытулаў і званняў, апавяданні аб будаўніцтве храмаў збліжаюць гункі з хронікамі і гістарычнымі запісамі.

  • "Gunki Monogatari." Traditional Japanese Literature. Ed. Haruo Shirane. Columbia University Press, 2006.