Гуры | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Карані |
Электрычная магутнасць, МВт | 10 235 мегават |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Гу́ры» — буйная ГЭС Венесуэлы ў штаце Балівар, на рацэ Карані за 100 км ад упадзення ў Арынока.
Афіцыйная назва — гідраэлектрастанцыя імя Сімона Балівара (у 1978— 000 гг. — імя Рауля Леона).
На студзень 2016 года чацвёртая станцыя ў свеце па магутнасці пасля кітайскай «Санься» («Тры цясніны»), бразільска-парагвайскай «Ітайпу», і кітайскай «Сілоду».
Збудаванне ГЭС пачалося ў 1963, першая чарга завершана ў 1978, другая ў 1986.
Склад збудаванняў ГЭС:
Магутнасць станцыі — 10235 МВт. У першай машыннай зале ўстаноўлена 10 агрэгатаў магутнасцю па 400 МВт, у другой — 10 агрэгатаў магутнасцю па 630 МВт. Сярэдняя гадавая выпрацоўка — 47 млрд кВт*г. Напорныя збудаванні ГЭС (поўная даўжыня дасягае 7000 м) утвараюць буйное вадасховішча Гуры працягласцю 175 км, шырынёй 48 км, плошчай да 4250 км2 і поўным аб’ёмам 138 км3. Зрэз вадасховішча знаходзіцца на вышыні 272 м над узроўнем мора.
З 2000 года вядзецца рэканструкцыя: да 2007 года замененыя 5 турбін і асноўныя кампаненты другой машыннай залы, з 2007 года вядзецца замена чатырох агрэгатаў у першай зале.
Сцены другой машыннай залы ўпрыгожаны венесуэльскім мастаком Карласам Круз-Дыезам.
«Гуры» пакрывае на 65% патрэбнасць Венесуэлы ў электраэнергіі. Разам з іншымі буйнымі гідраэлектрастанцыямі (Каруачы і Макагуа) дазваляе краіне вырабляць да 82% электраэнергіі і паловы ўсёй спажыванай энергіі ў аднаўляльным выглядзе (пры адносна нізкай энергазабеспячэння гаспадаркі краіны). Частка электраэнергіі экспартуецца ў суседнія Калумбію і Бразілію.