Гусепадобныя

Гусепадобныя

Шэрыя гусі ў палёце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anseriformes Wagler, 1831

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174982
NCBI  8826
EOL  8024
FW  39620

Гусепадобныя (Anseriformes) — парадак птушак. Гэта група сфарміравалася ў канцы палеацэна. Вядома больш за 180 відаў, якія ўключаны ў гэтую катэгорыю.

Вялікія і сярэднія птушкі, рэдка маленькія, памеры вагаюцца ад 250 г да 15 кг. Апярэнне цвёрдае, густое, шчыльнае з вялікай колькасцю пуху, раўнамерна ахоплівае ўсё цела. У многіх відаў выяўляецца палавы дымарфізм у афарбоўцы і памерах цела. Цела тоўстае і каржакаватае, шыя доўгая і ўключае ў сябе ад 16 да 25 пазванкоў, крылы часцей за ўсё доўгія, хвост кароткі. Дзюба, як правіла, плоская, шырокая, пакрыта тонкай, адчувальнай скурай, пераходзячы да верхняга, цвёрда ўшчыльненнага рагавога нарасту. Ногі 4-пальцавыя, тры з якіх звязаны перапонкай і накіраваны наперад, а чацвёрты накіраваны назад і знаходзіцца крыху вышэй.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]
Самец і саміца качкі-крыжанкі

З'яўляюцца агульнымі для ўсіх кантынентаў, за выключэннем Антарктыды. Жыхары раёнаў з халодным кліматам сезонна мігрыруюць. Іх выбар асяроддзя пражывання цесна звязаны з водападзеламі: азёрамі рэкамі морамі, акіянам і гэтак далей.

На Беларусі сустракаюцца 35 відаў гусепадобных[1], у тым ліку крахаль вялікі, гогаль звычайны, казарка белашчокая.

Зноскі

  1. 320 видов птиц Архівавана 13 верасня 2011. (руск.)