Густаў III

Густаў III
Gustav III
14-ы кароль Швецыі, готаў і вендаў
12 лютага 1771 — 29 сакавіка 1792
Папярэднік Адольф Фрэдрык
Пераемнік Густаў IV Адольф

Нараджэнне 24 студзеня 1746(1746-01-24)[1][2][…]
Смерць 29 сакавіка 1792(1792-03-29)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род герцаг Гальштэйн-Готарпскі[d]
Бацька Адольф Фрэдрык
Маці Луіза Ульрыка Пруская
Жонка Сафія Магдалена Дацкая[4]
Дзеці Густаў IV Адольф[5] і Prince Carl Gustav, Duke of Småland[d][6]
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Серафімаў ордэн Мяча ордэн Слана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў III (шведск.: Gustav III; 24 студзеня 1746 — 29 сакавіка 1792) — кароль Швецыі (з 12 лютага 1771 года).

Густаў III нарадзіўся ў сям’і караля Адольфа Фрэдрыка і Луізы Ульрыке, народжанай прынцэсы Прускай.

Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швецыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Улафа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны след у шведскай літаратуры.

Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці яшчэ пра валадаранні бацькі. Падчас крызісу 1768 г. ён настаяў на скліканні нечарговай сесіі парламента, разлічваючы правесці канстытуцыйную рэформу, але «шапкі» адмовіліся выконваць абяцанні, дадзеныя напярэдадні выбараў.

У лютым-сакавіку 1771 г. Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філосафамі, з многімі з якіх пасля працягваў перапісвацца. Аднак яго візіт у сталіцу Францыі насіў не столькі забаўляльны, колькі дыпламатычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швецыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсідыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.

Быў забіты ў сакавіку 1792 года групай дваран у часе маскараду ў Стакгольмскай оперы[7]:68.

У гонар Густава III названы горад Густавія.

Зноскі

  1. а б в г Gustav III — 1917.
  2. а б Gustaaf III (Koning van Zweden)
  3. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 413. Праверана 15 лістапада 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.