Гюстаў Лебон | |
---|---|
фр.: Le Bon Gustave | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Charles Marie Gustave Le Bon |
Дата нараджэння | 7 мая 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1931[2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | урач, антраполаг, псіхолаг, сацыёлаг, фізік |
Гады творчасці | 1880[5] — 1885[5] |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Godard Prize[d] (1879) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Густаў Лебон (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французскі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.
Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).
Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.
Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.