Густаў Суйтс

Густаў Суйтс
эст.: Gustav Suits
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 лістапада 1883(1883-11-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1956(1956-05-23)[2][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Aino Thauvón-Suits[d]
Дзеці Helga Kangro[d] і Maret Suits[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, бібліятэкар, літаратуразнавец, літаратар
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў Суйтс (эст.: Gustav Suits; 18 (30) лістапада 1883 — 23 мая 1956, Стакгольм) — эстонскі паэт, літаратуразнавец, гісторык і крытык літаратуры. Палітык. Член Акадэміі навук Эстоніі. Адзін з першых лідараў літаратурнага руху «Маладая Эстонія».

Нарадзіўся ў воласці Кастрэ Віну (цяпер — павет Тартумаа, Эстонія) у сям’і настаўніка. З 1895 года вучыўся ў дэрпцкай Аляксандраўскай гімназіі. У 1910 скончыў Імператарскі Аляксандраўскі ўніверсітэт.

У 1901 заснаваў літаратурны гурток «Сябры літаратуры» (эст. Kirjandus Sõbrad). Гурток выдаваў часопіс, які называўся «Промні» (Kiired). Паміж 1905 і 1916 годам Суйтс быў цесна звязаны з эстонскім літаратурным рухам, вядомым як «Маладая Эстонія». У групу ўваходзілі яго сябры: пісьменнікі Фрыдэберт Туглас, Вільям Грунтхаль, Ёханес Аавік, Антон Тамсаарэ, мастакі Мікалай Трыйк, Конрад Мягі, Крысціян Раўд, Аляксандр Тас. Маніфестам групы стаў верш, напісаны Густавам Суйтсам: «Застанемся эстонцамі, але станем і еўрапейцамі!». У гэтыя гады «Маладая Эстонія» была актыўнай у грамадскім жыцці, прыўносіла еўрапейскія тэндэнцыі ў эстонскую літаратуру.

У 1917—1919 — актыўны палітычны дзеяч, эсэр, адзін з лідараў Эстонскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнік стварэння Эстонскай Рэспублікі. Паводле легенды, пасля заключэння Брэсцкага міру, ён склаў праект канстытуцыі Эстонскай Працоўнай Рэспублікі, паводле якога Эстонія павінна была стаць рэспублікай паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, і здолеў дабрацца з ім да Сталіна.

У 1921—1944 — прафесар Тартускага ўніверсітэта. У 1938 годзе стаў адным з першых 12 акадэмікаў, прызначаных у наваствораную Акадэмію навук Эстоніі.

У 1924 заснаваў Эстонскае акадэмічнае літаратурнае таварыства. Сябра саюза пісьменнікаў Эстоніі, у 1943—1944 быў старшынёй саюза. Выступаў супраць нацызму. У 1944 годзе эмігрыраваў у Фінляндыю, затым у Швецыю. Памёр у Стакгольме пасля цяжкай хваробы. Пахаваны на стакгольмскіх Лясных могілках.

Зноскі

  1. а б Gustav Suits // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Суйтс Густав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.