Гусіная цыбуля малая[3] (Gagea minima) — від кветкавых раслін сямейства лілейных.
Міжнародная назва роду дадзена расліне ў гонар англійскага батаніка Томаса Гейджа. Відавая назва на лацінскай мове азначае «жоўты».
Расліна вышынёй 7-15 см.
Драбнейшая за гусіную цыбулю жоўтую (Gagea lutea), з двума цыбулінкамі, шылаватым прыкаранёвым лістом шырынёй 1-3 мм і толькі адным лістком ля аснавання суквецця. Лісточкі калякветніка (пялёсткі) 10-14 мм даўжынёй, вострыя. Прыкаранёвае лісце вузенькае, а ліст пад суквеццем пашыраны ля аснавання. Парасонападобнае суквецце на ножцы, разгалінаванае, з 2-7 кветак. Цвіце з красавіка да сярэдзіны мая. Вегетуе таксама нядоўга. Размнажаецца вегетатыўна маленькімі цыбулінкамі-дзеткамі.
Расце ў лясах, на ўзлесках, у хмызняках, на палях ва ўсёй Украіне, за выключэннем паўднёвых стэпавых раёнаў.
Меданосная расліна.
Зноскі