| ||||||||||
Гызыларбат[2], раней Кізіл-Арват[3], Кызыл-Арват («прыгожая дзяўчына»), да 2022 года Сердар (туркм.: Serdar — «правадыр») — горад у Балканскім велаяце Туркменістана.
З часу свайго заснавання ў пачатку XX ст. пры будаўніцтве Закаспійскай чыгункі горад называўся Кізіл-Арват. Да 1988 года ўваходзіў у склад Краснаводскай вобласці і быў цэнтрам Кізыл-Арвацкага раёна.
Пасля здабыцця Туркменістанам незалежнасці ў 1991 годзе таксама ўжывалася форма Гызыларбат. 29 снежня 1999 года[4] пераназваны ў Сердар у гонар Сапармурата Ніязава («сердар» у перакладзе з туркменскай мовы азначае «правадыр»), бо асірацелага пасля ашхабадскага землетрасення 1948 года Сапармурата адправілі ў Кізыл-Арвацкі дзіцячы дом, дзе ён жыў некалькі гадоў.
У 2022 годзе пераназваны ў Гызыларбат[2].
Горад размешчаны каля падножжа Капетдага, за 175 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра велаята Балканабада, за 219 км на паўночны захад ад Ашгабата.
На аэрадроме Кызыл-Арват у савецкі час базаваўся 217-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў 34-й АДІБ.
Колькасць насельніцтва Сердара — 45 000 чалавек (2013).
Год | 1970 | 1991 | 2009 |
Насельніцтва | 22 000[5] | 34 700[6] | 89 600[7] |
У горадзе размешчаны вагонарамонтны, бавоўнаачышчальны і ёдны («Беракет») заводы, дывановая фабрыка[6] і тэкстыльны комплекс.