Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Генічэск ці Гэнічэск[2] (укр.: Гені́чеськ) — горад у Херсонскай вобласці Украіны.
Размешчаны на беразе Утлюцкага лімана і Генічэскага праліва. Разам з Арабацкай стрэлкай з’яўляецца марскім, кліматычным, часткова гразевым курортам.
Горад размешчаны на Прычарнаморскай нізіне ў паўночна-заходняй частцы ўзбярэжжа Азоўскага мора ў месцы зліцця паўночнага заканчэння Арабацкай стрэлкі з Тонкім пралівам, які злучае Утлюкскі ліман з Сівашам.
Горад абслугоўваецца двумя чыгуначнымі станцыямі — Новааляксееўка (вузлавая) і Генічэск (канцавая), паміж якімі курсуюць прыгарадныя электрацягнікі.
Назва «Генічэск» па змесце бліжэй за ўсё да цюркскага «тонкая вада». На тэрыторыі горада раней існавала ваеннае ўмацаванне часоў Крымскага ханства. Знакаміты турэцкі падарожнік Эвлія Чэлебі прысвяціў крэпасці Генічэска ў сваёй кнізе цэлы раздзел пад назвай «Пахвала прыгожаму замку Чэнішкэ», прысвечаную пабудаваным крымскім ханам у 1640 г. на паўночнай частцы Арабацкай стрэлкі ўмацаваных збудаванням з дашчатым дахам і металічнай брамай. У розных месцах ён называе крэпасць вежай. Лагічна выказаць здагадку, што і «замак Чэнішкэ» (перакладзена як «Генічэск») быў крэпасцю-вежай. На мацерыковым беразе праліва знаходзілася аднайменнае з крэпасцю і пралівам паселішча. Гэта пацвярджаецца картай Крыма, выдадзенай Я. Сандрартам ў 1687 г.
На мяжы XIX—XX ст. казённае сяло, пасёлак, мястэчка (з 1837 г.) і горад (з 1903 г.) Генічэск Мелітопальскага павета Таўрычаскай губерні славіўся рыбным, солевым і хлебным гандлем. У яго ваколіцах, у асноўным на паўвостраве Чонгар, вырошчвалася знакамітая пшаніца «арнаутка». Зерне ішло на экспарт. У порце швартаваліся суда з Англіі, Францыі і іншых краін.
З 30 сакавіка 1944 года ў складзе Херсонскай вобласці УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
27 лютага 2022 года Узброеныя сілы Расіі ўзялі Генічэск пад кантроль. Ад 5 кастрычніка горад афіцыйна ў складзе Расійскай Федэрацыі. Пасля адыходу расійскіх сіл з правабярэжжа Дняпра ў лістападзе 2022 года тут знаходзяцца асноўныя органы ўлады Херсонскай вобласці[3].
1923 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
8 615 | 14 420 | 20 031 | 21 990 | 23 289 | 21 793 | 19 869 |