Гюльсін Анай | |
---|---|
турэцк.: Gülsin Onay | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 верасня 1954[1] (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Ersin Onay[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Mithat Fenmen[d], Ahmed Adnan Saygun[d], Pierre Sancan[d], Monique Haas[d] і Надзя Буланжэ |
Прафесіі | classical pianist |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
gulsinonay.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гюльсін Онай (турэцк.: Gülsin Onay; нар. 12 верасня 1954, Стамбул, Турцыя) — турэцкая піяністка. Дзяржаўны артыст Турцыі (1987).
Гюльсін Анай грала на фартэпіяна з трох гадоў[3]. Першыя ўрокі гры ёй дала маці[4].
Калі Гюльсін было шэсць гадоў, яна дала свой першы канцэрт на «TRT Radio Istanbul»[3]. Ва ўзросце 10 гадоў Гюльсін Анай атрымала дзяржаўную стыпендыю «Üstün Yetenekli Çocuklar Kanunu», якая дазволіла ёй атрымаць спецыяльную адукацыю ў Анкары, там Гюльсін выкладалі музыку Мітхат Фенмен і Ахмед Аднан Сайгун. Затым Гюльсін Анай вучылася ў Парыжскай Кансерваторыі, сярод яе выкладчыкаў былі Надзя Буланжэ і П’ер Санкан. Яна скончыла кансерваторыю ва ўзросце 16 гадоў, атрымаўшы «Premier Prix de Piano»[5]. Затым вучылася ў Гановерскай Вышэйшай школе музыкі і тэатра[3].
Давала канцэрты ў 68 краінах. Узнагароджана Польскім дзяржаўным медалём[6].