Гюстаў Буланжэ

Гюстаў Буланжэ
фр.: Gustave Boulanger
Імя пры нараджэнні фр.: Rodolphe Clarance Boulanger[4]
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 5 красавіка 1824(1824-04-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1888(1888-09-23)[2][3] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гюстаў Кларанс Радольф Буланжэ (фр. Gustave Clarence Rodolphe Boulanger; 25 красавіка 1824, Парыж — кастрычнік 1888, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік салоннага жывапісу і арыенталіст.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Гюстаў Буланжэ нарадзіўся 25 красавіка 1824 года ў Парыжы. Асірацеў у 14 гадоў. Вывучаў жывапіс у парыжскай Школе прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Поля Дэлароша і П’ера-Жуля Жаліва. У 1845 годзе ён упершыню наведаў Алжыр, і гэта выклікала ў яго цікавасць да ўсходняй тэматыкі.

Атрымаўшы першую ўзнагароду за карціну «Адысей, пазнаны Эўрыклеяй», быў адпраўлены ў 1854 годзе за казённы кошт у Італію і здзейсніў двухгадовае навучальнае падарожжа па краіне. Дзякуючы сваёй карціне «Цэзар на Рубіконе» меў у Рыме вялікі поспех, які развіў пасля вяртання ў Парыж сваімі палотнамі «Маэстра Палестрына», «Араб» і «Кабілы ў дарозе».

Эскізы і накіды, створаныя Буланжэ падчас паездкі ў Італію, паслужылі асновай для яго твораў на антычную тэматыку, такіх як «Лукрэцыя», «Лесбія», «Прадаўцы вянкоў у Пампеях» і інш.

Працы Буланжэ блізкія па стылі твораў мастака Жана-Леона Жэрома і прыводзілі ў захапленне імператара Напалеона III, які даў указанне Гюставу Буланжэ ўпрыгожыць свой парыжскі палац у «пампеянскім стылі». Пэндзлі Буланжэ належаць роспісы ў парыжскай Оперы Гарнье.

Пачаў выкладаць у Інстытуце Францыі ў 1882 годзе і быў уплывовым настаўнікам, вядомым сваёй непрыязнасцю да імпрэсіянізму.

Зноскі