Гюстаў Дарэ | |
---|---|
Paul Gustave Doré | |
| |
Імя пры нараджэнні | Поль Гюстаў Дарэ |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1883[1][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, карыкатурыст, мастак коміксаў, літограф, графік, мастак-гравёр, скульптар, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм[7] і сімвалізм[8] |
Уплыў на | Эдуар Рыу[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль Гюстаў Дарэ (фр.: Paul Gustave Doré; 6 студзеня 1832, Страсбур — 23 студзеня 1883, Парыж, Францыя) — французскі гравёр, ілюстратар і жывапісец.
Самавучка. 3 1848 публікаваў у гумарыстычных часопісах Парыжа вострахаракгарныя літаграфіі пра парыжскіх абывацеляў (сюіты «Розная публіка Парыжа», «Парыжскі звярынец»). Вядомасць прынеслі жывапісна-дынамічныя, гратэскна-выразныя, поўныя фантазіі і гумару ілюстрацыі да «Гарганцюа і Пантагруэля» Ф. Рабле (1854), «Свавольных апавяданняў» А. Бальзака (1855—56), «Боскай камедыі» Дантэ (1861), «Дон Кіхота» М. Сервантэса (1862—63), Бібліі (1864—66), «Страчанага раю» Дж. Мільтана (1865—66), «Басняў» Ж. Лафантэна, «Гісторыі крыжовых паходаў» Ж. Мішо, альбомаў краявідаў «Лондан» і «Іспанія». Гэтыя малюнкі гравіраваліся майстрамі школы тарцовай ксілаграфіі, якая ўзнікла пад уплывам Г. Дарэ. Вядомы і як скульптар (помнік А. Дзюма-бацьку ў Парыжы, 1882).