| ||||||||||||||
Гёйгёль (азерб.: Göygöl — «блакітнае возера») — горад у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Гёйгёльскага раёна. Заснаваны ў 1819 годзе як калонія Еленендорф нямецкімі каланістамі з Швабіі.
Да 1938 года горад называўся Еленендорф, з 1938 па 2008 — Ханлар[2] у гонар азербайджанскага рэвалюцыянера Ханлара Сафараліева. Размешчаны на правым беразе ракі Гянджачай (прыток Куры), за 10 км на поўдзень ад горада Гянджа.