Гібіскус сірыйскі (Hibiscus syriacus) — расліна сямейства Мальвавыя, від роду Гібіскус, якая расце ў Кітаі, Карэі і краінах Заходняй Азіі. Культывуецца ў адкрытым грунце на поўдні Расіі, у Крыме, на поўдні Украіны, у Малдавіі і Сярэдняй Азіі.
Гэта — лістападны куст вышынёй да 5-6 м[1]. Лісце ярка-зялёнае, яйкападобнае, даўжынёй да 10 см. Кветкі адзінкавыя простыя ці махрыстыя. Яны маюць самую розную афарбоўку ад белай да малінавай, часам двухкаляровыя.