Гідракасцюм, гідракамбінезон — вадалазны рыштунак лёгкага тыпу, які засцерагае вадалаза ад пераахладжэння і траўмаў пры работах пад вадой. Бываюць воданепранікальныя («сухія», ізалююць цела вадалаза ад вады) і водапранікальныя («мокрыя», утрымліваюць ваду, якая пранікла праз гідракасцюм і сагрэта целам вадалаза). Складаецца са шлема, кашулі з пяльчаткамі (або без іх) і штаноў з ботамі. Да шлема далучаюцца трубкі дыхальнага апарата.