Гідраты — прадукты далучэння вады да неарганічных і арганічных рэчываў. Тэрмін «гідраты» ўжываецца пераважна ў адносінах да злучэнняў, якія змяшчаюць крышталізацыйную ваду (крыштальгідраты). Раней шырока ўжывалася назва «гідраты вокіслаў металаў», напрыклад NaOH — гідрат вокісу натрыю, і г.д.