Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 кастрычніка 1991[1][2][…] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Гана | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Мотаўн | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гідэон Баа (нар. 1 кастрычніка 1991) — ганскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам амерыканскага клуба «Мотаўн» з Морыстаўна.
Пачынаў кар’еру на радзіме, дзе выступаў за клуб «Асантэ Катока». У пачатку 2013 года на правах арэнды далучыўся да фінскага клуба «Хонка», здолеў сабе праявіць і неўзабаве падпісаў трывалы кантракт. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым абаронцам Вейкаўслігі. У лютым 2014 года перайшоў у ХІК, якому дапамог стаць чэмпіёнам Фінляндыі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
У лютым 2016 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», аднак з-за траўм гуляў няшмат, выступаў таксама за рэзервовую каманду. У лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі клуб «Кайрат», стаў выступаць за яго другую каманду «Кайрат-А», якую пакінуў у маі таго ж года.
У ліпені 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[3], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[4].
Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» вярнуўся ў «Хонку», дзе пачынаў еўрапейскую кар’еру[5]. У студзені 2020 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», пакінуў клуб у ліпені 2021 года.
У 2022 годзе далучыўся да амерыканскага «Мотаўна», спачатку як ігрок, а пасля стаў галоўным трэнерам каманды.
13 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Канады.