Гілберт Кіт Чэстэртан | |
---|---|
англ.: Gilbert Keith Chesterton | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 мая 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1936[3][2][…] (62 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Frances Chesterton[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, паэт, раманіст, аўтабіёграф, пісьменнік, сцэнарыст, філосаф, біёграф, ілюстратар, аўтар дэтэктываў, гісторык літаратуры, эсэіст, драматург, публіцыст, гісторык, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта |
Гады творчасці | з 1890 |
Жанр | эсэ і паэзія |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
chesterton.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Гі́лберт Кіт Чэ́стэртан (англ.: Gilbert Keith Chesterton; 29 мая 1874— 14 чэрвеня 1936) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў дэтэктыўнай літаратуры.
Нарадзіўся 29 мая 1874 года ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. З 1900 года супрацоўнічаў у перыядычным друку. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.
Блізка сябраваў з Хілэрам Бэлакам і часта выступаў з ім адзіным фронтам па розных пытаннях, так што Бернард Шоу празваў іх «Чэстэрбэлак». Прысвячэннем Бэлаку адкрываецца раман Чэстэртана «Напалеон з Нотынг-Хіла». Пра надзвычайную побытавую забыўчасць Чэстэртана хадзілі анекдоты.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Гуляючыя старыя», «Дзікі рыцар», абодва 1900), фантастычнай буфанады «Чалавек, які быў Чацвяргом» (The Man Who Was Thursday, 1908). У філасофскім рамане «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1909), зборніках апавяданняў з займальнай інтрыгай пра сышчыка-свяшчэнніка Браўна (1911—35), зборніку «Чалавек, які ведаў вельмі многа» (1922) паказаў дзіўнае, рамантычнае, перайначанае жыццё, дзе традыцыйна ўсталяваныя адносіны з’яўляюцца фікцыяй, а свет вялікіх грошай і «высокай» палітыкі паўстае як цэнтр ілжывых прэтэнзій і дутых рэпутацый. У гумарыстычных раманах «Напалеон з Нотынг-Хіла» (1904), «Вяртанне Дон Кіхота» (1926) выявіліся сацыяльна-ўтапічныя матывы, звернутыя да сярэдневякоўя.
Вялікае месца ў творчасці займае хрысціянская апалагетыка. Аўтар цыкла рэлігійна-філасофскіх эсэ «Артадоксія» (1908). Найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925).
Таксама Гілберт Кіт Чэстэртан — аўтар літаратурна-крытычных прац «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).