Гімнадыніум

Гімнадыніум

Gymnodinium sp
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnodinium Stein, 1878


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  10031
NCBI  2955
EOL  11699

Гімнадыніум (Gymnodinium) — род аднаклетачных пірафітавых водарасцей сямейства гімнадыніевых.

Клеткі рухомыя, з двухбаковай сіметрыяй, эліпса-, яйца-, грыбападобныя або сферычныя. Абалонка кволая ці грубая, цвёрдая, часам баразнаватая. Ад перакрыжавання папярочнай і падоўжанай баразён па абалонцы адыходзяць 2 жгуцікі. Клетачнае ядро звычайна ў цэнтры. Храматафоры шматлікія або адзінкавыя, жоўта-бурыя ці аліўкава-зялёныя, нярэдка адсутнічаюць. Вочка часцей адсутнічае.

Утварае цысты. Жыўленне фота- і гетаратрофнае.

Каля 150 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў пашыраны ў планктоне вадаёмаў рознага тыпу, асабліва ў невялікіх са стаячай вадой (азёрах, балотах, сажалках, лужынах і інш.). На Беларусі адзначаны ў Прыпяці і на Дняпры, у азёрах і вадасховішчах. Выклікаюць цвіценне вады — падлёднае і летам.