Востры і хранічны гінгівіт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | K05.0, K05.1 |
МКБ-10-КМ | K05.1, K05.0, K05.10 і K05.00 |
МКХ-9 | 523.0-523.1 |
МКБ-9-КМ | 523.0[1][2], 523.1[1][2] і 523.10[2] |
DiseasesDB | 34517 |
MedlinePlus | 001056 |
MeSH | D005891 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гінгівіт — захворванне дзясен, мае запаленчы, дыстрафічны характар. Гінгівіт можа развіцца пры ўздзеянні на тканкі дзясны неспрыяльных знешніх фактараў (інтаксікацыя свінцом, марганцам, вісмутам і інш.), а таксама быць праявай парушанай мясцовай або агульнай рэактыўнасці арганізма. Пры ўздзеянні шкодных фактараў на слізістую абалонку дзясны запаляецца спачатку дзясенны сасочак, потым суседнія ўчасткі слізістай абалонкі. Пачынаецца крывацёк і боль у дзяснах. Пры працяглым уздзеянні шкоднасных фактараў магчыма развіццё дэструктыўнага працэсу — утварэнне на слізістай абалонцы дзясны язваў, эрозій і інш. Пры з’яўленні некратычных участкаў ад інтаксікацыі пагаршаецца агульны стан арганізма, павышаецца тэмпература цела, узнікаюць галаўны боль, млявасць, пот, бяссоніца, гніласны пах з рота. Гінгівіт мае тэндэнцыю да частых абвастрэнняў, якія ўзнікаюць адначасова з абвастрэннем якой-небудзь хваробы страўнікава-кішачнага тракта. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання і шкоднасных фактараў. Прафілактыка: абавязковая чыстка зубоў, сістэматычнае выдаленне зубнога каменя, своечасовае лячэнне зубоў і слізістай абалонкі рота.