Гіпатанія

Гіпатанія
МКХ-10 I95.95.
МКХ-9 458458
МКБ-9-КМ 458[1], 458.8[1] і 458.9[1]
DiseasesDB 6539
MedlinePlus 007278
MeSH D007022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіпатані́я[2] — зніжэнне тонусу цягліц, органа або сістэмы. Найбольш часта тэрмін гіпатанія ўжываюць для абазначэння паніжэння крывянога ціску ніжэй за 105/65 мм рт. слупка. (14/8,7 кн/м²) у мужчын і 96/60 мм рт. арт. (13,2/ 8кн/м²) у жанчын з прычыны зніжэння тонусу сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Вылучаюць некалькі формаў сасудзістай гіпатаніі:

  • Фізіялагічная, або адаптацыйная — форма гіпатаніі, якая сустракаецца ў многіх людзей (фізічна трэніраваныя людзі, спартсмены, жыхары паўднёвых раёнаў і інш); паніжэнне артэрыяльнага ціску не суправаджаецца якімі-небудзь хваравітымі сімптомамі і цалкам кампенсуецца гемадынамічнымі велічынямі. Спецыяльнага лячэння не патрабуецца.
  • Сімптаматычная гіпатанія — адна з прыкмет шэрагу захворванняў (многія інфекцыйныя захворванні, сухоты, пухліны, некаторыя захворванні сэрца і інш.) Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання.
  • Першасная, або нейрацыркуляторная гіпатанія развіваецца як самастойны паталагічны працэс у выніку шкодных уплываў на нейрагумаральны апарат, які рэгулюе сасудзісты тонус (адмоўныя эмоцыі, перагрузка нервовай сістэмы ў выніку разумовага перанапружання, шкодныя звычкі — курэнне, ужыванне алкаголю, некаторыя прафесійныя шкоднасці і г.д.). Гэтая форма гіпатаніі можа ўзнікаць раптоўна і праяўляцца калапсам, шокам. Хранічная першасная гіпатанія праяўляецца галаўнымі болямі, галавакружэннем, паніжэннем адаптацыі да змены становішча цела, дрэнным сном, сэрцабіццем і г.д. У выпадку прагрэсавання працэсу развіваецца гіпатанічная хвароба.

Лячэнне: ліквідацыя прычыны, якая выклікала гіпатанію, правільны рэжым працы, адпачынку і харчавання, лячэбная гімнастыка, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, медыкаментозная тэрапія; санаторна-курортнае лячэнне.

  1. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. БелЭн 1997.