Гіперыён — экзэмпляр секвоі вечназялёнай (Sequoia sempervirens), які расце ў нацыянальным парку «Рэдвуд» у паўночнай Каліфорніі, ЗША. З'яўляецца самым высокім дрэвам на Зямлі. Вышыня дрэва - 115,5 м[1][2].
Гіганцкае дрэва было выяўлена летам 2006 года натуралістамі Крысам Аткінсаам і Майклам Тэйларам у нацыянальным парку «Рэдвуд». Вышыня Гіперыёна складае 115,5 метраў (379,1 футаў)[2][3], дыяметр на ўзроўні грудзей (1,4 м) - больш за 4,84 метраў (15,88 футаў)[4]. Дрэва было знойдзена ў аддаленай частцы нацыянальнага парку, набытай федэральным урадам адміністрацыі Джымі Картэра ў 1978 годзе.[5]
Дакладнае месцазнаходжанне Гіперыёна было вырашана не публікаваць, каб турысты не разбурылі экасістэму, у якой стагоддзямі жыло гэтае гіганцкае дрэва. Агульны аб'ём драўніны Гіперыёна складае 502 м ³[6], а прыкладны ўзрост - 700-800 гадоў[7].
На думку даследчыкаў, далейшаму росту дрэва перашкодзілі дзятлы, якія пашкодзілі ствол Гіперыёна на самай яго вяршыні.[7] Пасля 2017 года больш хуткарослы Геліёс (яго штогадовы прырост складае 2 цалі) можа перасягнуць Гіперыён (1 цаля у год).[4] Зараз розніца паміж імі складае 1,2 метра (4 фута)[8].
Назву прысвоілі, верагодна, у гонар першай часткі фантастычнай трылогіі Дэна Сіманса, частка дзеяння якой адбываецца ў лесе гіганцкіх секвой.