Гірчо́ўнік[3][4][5] (Conioselinum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы[4]. Налічвае 15[5] відаў.
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, каленчата сагнутае ў вузлах і разгалінаванае ў верхняй частцы, пакрытае шызаватым налётам. Ніжняе лісце чаранковае, верхняе — сядзячае і больш дробнае. Кветкі дробныя, белага колеру, у складаных парасоніках. Плод — голы і бліскучы віслаплоднік.
Зноскі
- Гірчоўнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)