Гірын | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Han Jun[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-JL |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гірын —правінцыя ў паўночна-усходнім Кітаі. Плошча 183 тыс. км². Насельніцтва 27 462 297 чалавек (2010), пераважна кітайцы, а таксама карэйцы (6 %) і маньчжуры (3 %). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанчунь.
Паўднёва-ўсходняя частка Гірына занятая Маньчжура-Карэйскімі гарамі, якія складаюцца з некалькіх ланцугоў вышынёй 500—1200 м, падзеленых шырокімі густанаселенымі катлавінамі. Найбольшая вышыня — 2744 м (г. Байтаушань). На паўночным захадзе — плоская раўніна Сунляа. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 ° С, −20 ° С; ліпеня 20 ° С, 24 ° С. Ападкаў у год на раўніне 400—600 мм, у гарах — да 1000 мм. На паўночным захадзе рэшткі стэпаў і лесастэпы, значныя тэрыторыі асвоены пад земляробства; на паўднёвым усходзе, у гарах, змешаныя і шыракалістыя лясы, якія змяняюцца іглічнымі, займаюць каля 30 % тэрыторыі.
Гірын — важны прамысловы раён краіны. Здабыча каменнага вугалю (Ляаюань), меднай (Цяньбаашань), свінцова-цынкавай (Шыцзуйцзы), жалезнай руд, золата.