Гістарычная крыніца — аб’ект, які ўтрымлівае інфармацыю пра мінулае жыццё людзей і ўключаны ў працэс навуковага вывучэння.
Існуе шэраг класіфікацый гістарычных крыніц, напрыклад, прапанаваная беларускім крыніцазнаўцам С. Ходзіным:
- I. Дакументальныя крыніцы:
- 1) дакументы заканадаўства (помнікі права);
- 2) актавыя крыніцы (дамоўнага характару);
- 3) матэрыялы справаводства;
- 4) статыстычныя матэрыялы.
- II. Апавядальныя крыніцы:
- 1) мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы;
- 2) літаратурныя і публіцыстычныя творы.