Гістарычны фільм

Гістарычнае ці касцюмнае кіно — жанр кінематографа, які адлюстроўвае пэўныя гістарычныя эпохі, падзеі і асоб мінулага. Адрозніваюць гісторыка-біяграфічныя фільмы пра рэальныя гістарычныя дзеячаў, якія ілюструюць іх жыццёвы шлях («Спартак», «Аляксандр Неўскі)», і гісторыка-прыгодніцкія фільмы пра выдуманых персанажаў мінулых гадоў, часцяком з вострасюжэтнай інтрыгай («Граф Монтэ-Крыста», фільмы пра Індыяну Джонса). Гістарычныя фільмы нярэдка з'яўляюцца экранізацыямі гістарычных раманаў.

Касцюмнае кіно нярэдка перасякаецца з жанрамі прыгодніцкага фільма і баявіка, бо часцей за ўсё прадметам фільма становяцца драматычныя і лёсавызначальныя падзеі, войны, перавароты і г. д. Па часе і характару дзеяння вылучаюць некалькі спецыфічных разнавіднасцяў гістарычнага фільма: