Станіца
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гіягінская (адыг.: Джаджэ, руск.: Гиаги́нская) — станіца ў Гіягінскім раёне Рэспублікі Адыгея Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гіягінскага раёна і Гіягінскага сельскага паселішча.
Станіца размешчана ў заходняй частцы Гіягінскага раёна, па абодвух берагах ракі Гіягі. Знаходзіцца за 28 км на поўнач ад Майкопа і за 20 км на паўночны ўсход ад горада Беларэчанск. Каля паўднёвай ускраіны станіцы размешчана чыгуначная станцыя Гіягінская Паўночна-Каўказскай чыгункі.
Заснавана ў 1862 годзе, перайменавана ў Гіягінскую ў 1868 годзе.